Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Астрамечава

Яўген Сцяпанавіч Парфянюк нарадзіўся 11 жніўня 1921 г. у вёсцы Лядавiчы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і праваслаўнага свяшчэнніка. У 1930-я гг. вучыўся ў Рускай гімназіі г. Брэст-над-Бугам, дзе выхоўваўся ў духу рускага патрыятызму. У гімназію ездзіў за 15 км з Косічаў, дзе тады служыў бацька, айцец Стэфаній.

Свята-Міхайлаўская царква пабудавана ў цэнтры вёскі Астрамечава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) на месцы спарахнелай драўлянай, якая пабудавана ў 1720 г. на сродкі канюшага (стольніка) ваяводства Берасцейскага Міхаіла Станіслава Сузіна. Маёнтак Сузіных знаходзіўся ў Астрамечаве з пачатку ХVII ст. Будаўніцтва новага мураванага храма пачалося ў 1840 г. на сродкі памешчыцы Ганны Сузін (па мужу Швыкоўскай) і ахвяраванні прыхаджан.

Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна.

Сельгаскагаспадарчая арцель “Памяць Ільіча” была арганізавана 8 лютага 1949 года ў вёсцы Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Але калектывізацыя сельскай гаспадаркі тут пачалася яшчэ ў даваенны перыяд. У лік першых дзевяці калгасаў Брэсцкага раёна, створаных у 1940 годзе, уваходзіў і калгас імя Молатава (в. Кустынь Лышчыцкага сельсавета), тэрыторыя якога пазней увайшла ў калгас “Памяць Ільіча”.